Bricolage NL  
 

Ксёндз з аўтаматам (біл.)

Left Belarus/Саша Снітко

Що спільного у махаючих кадилом продавців «опіума для народа» і їхніх, обопільно неприйнятних всеможливих лівих візіві? На це та низку подібних питань пробують, і властиво відповідають дописувачі одного з найліпших білоруських лівих, чий текст слід читати в оригіналі, смакуючи поданий на дійсно братній мові справжній, тобто соціально-духовний протест.

Правыя публіцысты крыніцай усіх бедаў Лацінскай Амерыкі бачаць кубінскую рэвалюцыю. Але, магчыма, галоўным рухавіком усіх рэвалюцыяў, партызанак і паўстанняў быў Ісус Хрыстос. Мала каму вядома, што Фідэль Кастра атрымаў адукацыю ў каталіцкім езуіцкім калегіуме. Больш за тое, яшчэ ў эпоху каланізацыі дамініканскі манах Барталоне дэ ла Скарэ ўзняў свой голас супраць канкістадораў у абарону індэйцаў. Цікава, што дэ ла Скаре дзейнічаў на тэрыторыі сучаснага мексіканскага штата Чыяпас, дзе сёння знаходзіцца бастыён партызанскай дзяржавы сапатыстаў.

У другой палове ХХ стагоддзя ў Лацінскай Амерыцы «левае каталіцтва» набыло контуры аформленай дактрыны. У асяроддзі каталіцкага кліру ўзнікла рэлігійна-філасофскае вучэнне «тэалогія вызвалення».

«Тэалогія вызвалення» мела шмат славутых прадстаўнікоў. Напрыклад, Хасе Гаспар Лавіана — гішпанскі ксёндз, які далучыўся да сандыністаў у барацьбе супраць дыктатуры Самосы ў Нікарагуа. У шэрагах тых жа сандыністаў быў ксёндз Падрэ Кардыналь, які пасля перамогі рэвалюцыі ўзначаліў Міністэрства культуры. Папулярна было і імя архіепіскапа Сан Сальвадора Оскара Рамэа, забітага на прыступках храму за сімпатыі да левых.

Аднак, відавочна, самы яркі вобраз ксяндза з «калашнікавым» — нядоўгае жыццё калумбійскага клірыка Камілы Торэса.

3 лютага 1929 года ў Багаце ў сям’і вядомага гарадскога ўрача Калікса Торэса Уманьі (Calixto Torres Umana) нарадзіўся сын Хорхэ Каміла Торэс. Першыя гады ён жыў з бацькамі ў Еўропе (з 1931 па 1934 гады). Пасля разводу бацькоў Каміла застаецца з маці. Вучыцца пачынае ў прэстыжным у Калумбіі Нямецкім каледжы. У 1946 годзе атрымлівае ступень бакалаўра ў Ліцэі Сервантэса і паступае на юрыдычны факультэт Нацыянальнага універсітэта Калумбіі, адкуль сыходзіць у семінарыю. Праз сем гадоў, у 1954-м, быў узведзены ў чын ў каталіцкага ксяндза.

Адначасова ён пачынае цікавіцца сацыялогіяй. Інтарэс да сацыяльна-эканамічнай сітуацыі набліжае яго да палітыкі. Ён кантактуе з сябрамі хрысціянскай дэмакратыі, якія ў той час актыўна рыхтаваліся на Другога Ватыканскага Сабору. Ішла гарачая палеміка пра пазіцыю царквы ў «халоднай вайне» і пра тое, ці магчымы дыялог з марксізмам і г.д.

У 1960 годзе Торэс пасля заканчэння сацыялагічнага факультэта каталіцкага універсітэта ў Лювене (Бельгія) прызначаны капеланам Нацыянальнага Універсітэта Калумбіі і выкладчыкам на кафедры сацыялогіі. Па яго ініцыятыве ствараецца Універсітэцкі рух камунальнага прагрэсу (MUNIPROC), які займаецца грамадзянскімі ініцыятывамі ў працоўных і бедных кварталах Багаты. Хутка Торэс атрымлівае рэпутацыю прыхільніка рэвалюцыйных рэформаў у царкве. Торэс таксама прапанаваў стварэнне адзінага левага фронта.

Не дзіўна, што архіепіскап Багаты кардынал Кардоба палічыў дзейнасць Торэса занадта радыкальнай і ў 1962 годзе прапанаваў яму прыход у Веракрусе.

У 1963 годзе Торэс склікае нацыянальны кангрэс сацыёлагаў і прадстаўляе свой даклад аб катастрафічнай сітуацыі ў калумбійскай вёсцы. Гэта каштавала яму месца вікарыя ў прыходзе Веракруса. Ён сыходзіць у навуковую і грамадскую дзейнасць: удзельнічае ў лацінаамерыканскім сацыялагічным кангрэсе, стварае кааператыў камунальнага развіцця.

У 1965 годзе кардынал прызначае Торэса сябрам камісіі рэлігійнай сацыялогіі. Дзякуючы высокай пасадзе, Торэс атрымлівае магчымасць адкрыта выступаць супраць рэжыму.

У Калумбіі, нагадаем, на той час быў устаноўлены рэжым г. зв. «Нацыянальнага фронта». Манаполія на ўладу належала двум партыям — кансерватыўнай і ліберальнай. На самой справе, абедзве партыі былі фракцыямі адзінай алігархічнай групоўкі. Як жартавалі калумбійцы, розніца паміж кансерватарамі і лібераламі ў тым, што першыя прыходзяць на набажэнства ў 10 гадзін, а другія — у 12. Выбары ў такой палітычнай сістэме абсалютна нічога не змянялі.

Калі ў 1965 годзе паліцыя забіла студэнта, Торэс на студэнцкім мітынгу выступіў з гарачай прамовай, у якой заклікаў студэнтаў быць арганізаванымі, каб змагацца супраць рэжыму. Ксёндз асабіста ўзначаліў маўклівую пахавальную працэсію.

За палітычныя погляды Торэс быў звольнены з універсітэта і пазбаўлены сану.

У ліпені 1965 года ён нелегальна наведвае горад Сантандэр, каб наладзіць кантакты з Кабіо Вазкесам Кастанга (Fabio Vazquez Castano), кіраўніком партызанскага «Войска нацыянальнага вызвалення» (ELN). ELN паўстаў сярод калумбійскіх прыхільнікаў кубінскай рэвалюцыі. Паралельна пры Камуністычнай партыі Калумбіі дзейнічала групоўка «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» (FARC). Аднак кампартыя і, натуральна, FARC выступалі супраць дыялога з хрысціянамі. Таму Торэс аддаў перавагу ELN.

У жніўні 1965-га Торэс адмаўляецца выконваць функцыі ў царкве і пачынае выдаваць штотыднёвік «Адзіны Фронт». У першым нумары ён друкуе артыкул «Вестка да хрысціянаў». Артыкул заклікае хрысціянаў заставацца стойкімі адносна асноваў рэлігіі: «Галоўнае ў каталіцызме — гэта любоў да бліжняга. Але яна павінна быць эфектыўнай. Простай дабрачыннасці занадта мала. Патрэбна шукаць іншыя сродкі для дабрабыту грамадства. Гэта не будзе адпавядаць інтарэсам меншасці, якая кантралюе ўладу. Такія сродкі прымусілі б яе адмовіцца ад прывілеяў. Неабходна вырваць уладу ў гэтай меншасці, каб надаць прывілеі беднай большасці. Калі гэты працэс адбываецца хутка, ён мае назву рэвалюцыя. Рэвалюцыя можа быць мірнай, калі меншасць не чыніць супраціву. Рэвалюцыя — гэта сродак дабівацца ад ураду таго, каб ён любіў бліжняга не кароткачасова і не ў выглядзе выпадковай дапамогі. Таму рэвалюцыя не толькі дазволена, аднак і абавязкова для хрысціян. Ісціна — тое, «што не ад улады, ад імя Бога» (Св. Павел)».

Тэкст Торэса, які стаў адным з ідэйных падмуркаў «тэалогіі вызвалення», заканчваецца словамі: «Нас чакае доўгая барацьба. Аднак пачынаць трэба сёння».

У другім нумары свайго выдання Торэс звярнуўся да камуністаў. Канстатуючы наяўнасць узаемных праблемаў паміж марксістамі і хрысціянамі, Торэс вызнае, што ён не можа быць як ксёндз, калумбіец, сацыёлаг і хрысціянін «антыкамуністам», таму што сябрамі кампартыі з’яўляюцца бедныя людзі.

«Я не антыкамуністычны ксёндз. Таму што сярод камуністаў ёсць добрыя хрысціяне, якія самі часам гэтага не ведаюць. Мая роля як святара заключаецца ў тым, каб рыхтаваць людзей да сустрэчы з Богам, і самы эфектыўны сродак для гэтага — садзейнічаць таму, каб людзі ставіліся адзін да аднаго з большай любоўю».

У верасні 1965 года Торэс ездзіць па ўсей краіне ў рамках кампаніі за байкот выбараў.

У лістападзе 1966-га Торэс прымае рашэнне сысці ў партызаны. Свой прыход у атрад ELN ён матывуе тым, што ў краіне немагчымы сумленныя выбары: «Каб наступная генерацыя калумбійцаў не была рабамі, каб нашы дзеці мелі адукацыю, дах, ежу, і перш за ўсе годнасць, каб калумбійскае грамадства мела вольную радзіму, незалежную ад паўночна-амерыканскага суседа, кожны сапраўдны рэвалюцыянера павінен вызнаць, што адзіны шлях, які нам застаецца — збройны шлях».

15 лютага 1966-га падчас першай акцыі ELN Каміла Торэс быў забіты. Атрад трапіў у пастку.

Торэс не ведаў вайсковага мастацтва, таму падчас змагання проста падносіў байцам зброю. Жаўнеры калумбійскай арміі былі вельмі здзіўленыя яго паводзінамі. Аднак пасля бою Каміла памёр і быў пахаваны ў дасюль невядомым месцы.

Абставіны смерці Торэса і яго дзейнасць пры жыцці зрабілі вакол яго вобразу сапраўдны культ народнага пакутніка. Пра яго складзены песні, вершы, зняты сотні фільмаў. Папулярны чылійскі бард Хара напісаў песню, якая пачынаецца са словаў: «Там, дзе загінуў Каміла, узнёсся крыж, Торэс перамог у імя жыцця, і ён жыве ў нашых сэрцах».

Смерць Торэса ўскалыхнула ўсю прагрэсіўную частку лацінаамерыканскага каталіцызму. Тысячы каталікоў прыйшлі ў атрады левых і герыльерас. Лёсы іх склаліся па-рознаму: адны паклалі свае галовы пад кулямі карацеляў у каньёнах Андаў, мегаполісах Бразіліі і балотах гватэмальскай сельвы. Іншыя пасля дваццаці гадоў барацьбы адчулі смак трыумфу і вікторыі.

Імя Торэса стала для ўсіх каталікоў свету сімвалам барацьбы каталіцызму супраць рэакцыі і несправядлівасці. Будзем мець надзею, што для беларускіх таксама.

джерело: www.leftbelarus.org

Залишити коментар