Bricolage NL  
 

Antifa-Grodno (SHARP): „Мы рабочы клас! І мы ганарымся гэтым!”

МЛ „Бриколяж”

Поза сумнівом, нам є чого повчитися у братів-білорусів. Широкий антифа-рух, потужна лібертарна сцена, тотальний забій нетолерантних мізантропів зі свастикою складають такий потрібний зразок для наслідування. Це інтерв’ю, відповіді на котре написані високорафінованою білоруською мовою вкотре демонструє нам пропаговану групою „Бриколяж” істину: патріот і антифа суть одне і теж, в той час як забритий під уркагана послідовник „Blood and Honour” Україна або „американських шпигунів з WCOTS” не має навіть морального права на природню любов до Батьківщини.

Добрый день. Белорусские ШАРПы явление органичное, то есть вызванное нарастанием НС-волны, или такая же, как последние, дань моде, калька с западных движений?

Адназначна, беларускі рух S.H.A.R.P., гэта зьява, якая напэўна ня ёсьць модаю. Бо, згадзіцеся, каму можа падабацца, што яму могуць набіць пысу проста на вуліцы?! Гэта ня мода. Гэта рэакцыя. Нармальная рэакцыя цьвярозадумаючай часткі моладзі. Былі ў нас радыкальныя анархісты, былі проста радыкальныя антыфа, зараз ёсьць і S.H.A.R.P.-скіны. Мы скіны – і гэта ня мода, гэта наш жыцьцёвы шлях! А калькаю з заходніх рухаў мы ня можам быць хоцяж бы таму, што ту – Беларусь, а не Ангельшчына, прыкладам…

С кем конкретно борются белорусские «правильные» скинхеды, поскольку национальная или расовая нетерпимость может проявляться в среде разных этнических груп, как то белорусский освободительный национализм, русский имперский, сионистские группы а-ля «Бейтар» и так далее?

Удакладню. Мы не змагаемся, мы папросту спрабуем супрацьстаяць хвалі нацызма сярод моладзі і пабытовага расізму сярод іх бацькоў. Але гэта ня ёсьць нейкаю там гераічнаю барацьбою, гэта нармальны стан для нас. Мы так адчуваем. І ЛЮБЫЯ праявы неталеранцыі з боку іншых людзей я, напрыклад, успрымаю як асабістую абразу. І хай гэта расіцкія нападкі на каўказцаў, ці нацыянал-патрыятычныя выказваньні пра маскалёў. Мы супраць гэтага. Калі вы ўжо згадалі жыдоў, скажу, што мы – антысіяністы. Не ўсе, але значная частка з нас.

Надо ли бить небелых или небелоруссов, когда те проявляют выраженную нетерпимость?

Вядома! Мы ж скіны. Гвалт, бойкі – гэта нармальна. І калі хтосьці бьецца калі напьецца, дык мы выкарыстоўваем надвыжкі тэстастэрону больш эфектыўна, гы-гы. S.H.A.R.P.-рух гэта адказ на праявы белага расізму. Калі б я жыў сярод “чорных” і сустракаўся б з праявамі чорнага расізму – я б, безумоўна, змагаўся б і з гэтым. Аднак на Беларусі асноўная праблема – пабытовы расізм і антысемітызм. За рознага кшталту ксенафабічныя выказваньні часам прыходзіцца чалавеку вальнуць паміж вачэй, бо што рабіць, іншых аргумантаў не разумеюць некаторыя…

Что говорит официальная идеология ШАРП - может ли расист бЫть небелым, и что с ним в таком случае делать (как у Шекспира – «бить или не бить? – вот в чем вопрос), или ШАРПы – реакция белых либералов на только белых ксенофобов?

Ну, я не магу нічога сказать пра “афіцыйную ідэалёгію ШАРП”, бо яе папросту няма. Аднак, што тычыцца “нябелага расізму” магу сказаць, што я асабіста ня бачу розьніцы. Папросту мы жывем у грамадзтве, дзе дамінуюць белыя людзі. Калі б мы жылі ў іншай краіне, я б адказаў інакш, але ў Беларусі няма “нябелага расізму”. Нічога не магу сказаць пра гэта. І, каб усё было зразумела, мы ня любім Лібералаў таксама як і ксенафобаў, бо гэта іншая больш завуаляваная форма але такая самая - поўная адсутнасьць зьместу! Мы рабочы клас! І мы ганарымся гэтым!

В продолжение предыдущего вопроса – насколько резонно мнение о том, что современный расизм стремительно меняется, и уже сейчас имеют место арабский (во Франции), турецкий (в Германии), зулусский (в ЮАР) и тому подобное? Как быть с ними и стоит ли противостоять на уровне ШАРПов и физически, как до этого белым?

Ізноў паўтару, я жыву на Беларусі і мяне мала хвалюе, што адбываецца недзе там далёка. Мяне больш хвалююць размаляваныя свастыкамі пад’езды дамоў у маім раёне. Аднак, калі б я сутыкнуўся з праявамі неталеранцыі з боку чалавека з іншым колерам скуры, для мяне гэта не стала б абсалютна ніякою перашкодаю каб “паразмаўляць” зь ім рэчава. Аднак, у маім жыцьці шчэ ніколі не было такой сітуацыі. Вось. Зразумейце, мы – не расісты! Ту ня ма так, што ты б’еш белых, але ня б’еш чорных. Не! Гэта ж расісцкая пазіцыя! Мы б’ем усіх, хто нам не падабаецца і ўсё! Тут няма расавых ці нацыянальных прыкметаў, па якім мы адшукваем свае ахвяры, гы-гы…

Является ли использование белорусского языка в быту проявлением национализма и как у гродненских (белорусских вообще) ШАРПов с позиционированием родного языка? (В Украине, особенно столице и востоке достаточно часто можна услышать пренебрежительное «разговаривай нормальным языком» или что-то в этом роде).

Некаторыя нацыяналісты размаўляюць па-беларуску, але ў асноўным па-беларуску размаўляюць высокаадукаваныя людзі, так званая інтэлігенцыя і проста патрыятычна настроеная частка грамадзтва. Самыя шырокія слаі грамадзтва. Я вось просты рабочы, але таксама размаўляю ТОЛЬКІ па-беларуску. Прынамсі спрабую, хоць гэта цяжка. Большая частка грамадзтва размаўляе выключна па-расейску, тое ж тычыцца і скіноў. Я б хацеў каб людзі былі больш сьвядомыя, але я не магу нікога прымушаць. Кожны сам вырашае, на якой мове яму размаўляць…

Какая из двух культур: белорусская или русская выступают носителем дискриминирущей другую, то есть, исходя из того же Фанона – расистской культурой?

Расейская. На вялікі жаль. Беларуская культура ў глыбокім заняпадзе. Улады робяць усё, каб вынішчыць сапраўдную беларускую культуру, падмяняючы яе псеўда-беларускай. Гэта агідна і брыдка. Мы ненавідзім гэта! Мы ненавідзім гэтыя ўлады!

В чем состоит разница между русскоязычными проимперски (есть подозрения, что в большинстве) настроеными НС и прозападно (те же виды) ориентированными ШАРПами, РАШами, традами и так далее? (И те и другие уверенны в том, что для одних культура предков часть «великой русской», другие говорят о том, что - националистическая пропаганда, с которой нужно бороться. В любом случае навязывается определенный ярлык, который помогает жыть, особенно в сплошь руссифицированных и вообще культурно ассимилированных областях).

Ведаеце што, я б не сказаў, што РАШы – празаходне настроеныя. Не, яны ж левакі. Большасьць - радыкальныя. Усе яны вельмі скептычна ставяцца да ЗША, Эўразьвязу ігд. Нацысты часам проста сьмешныя ў сваіх спробах даказаць, што яны – русскія, што Беларусь – законная частка Расеі, гы-гы… Я думаю, што ШАРПы займаюць найбольш узважаную пазіцыю. Аднак, ізноў жа, тут няма адзінай платформы. Кожны з нас мае свае асабістыя погляды, хоць яны значна і не адрозьніваюцца ў межах руху. Папросту мы не акцэнтуем увагу на палітычных аспектах жыцьця. Не абмяжоўваем сябе непатрэбнымі дагматамі. Навошта ўсё гэта? Але як нармальны чалавек, я б хацеў жыць у дабрабыце, атрымліваць добрыя грошы за сваю працу ігд. Можа ў гэтым і ёсьць асноўная розьніца. Мы не змагаемся за кагосьці там, мы змагаемся за самых сябе. Я заўжды кажу людзям, якія не разумеюць, чаму я займаюся ўсім тым, чым заёмаюся: “Калі гэты сьвет стане лепшы, калі стане жыць лепей суседу, незнаёмаму чалавеку ў іншым горадзе, усяе краіне – мне таксама стане жыць лепей, я ж таксама тут жыву”.

Кстати, почему все-таки ваш сайт не имеет белорусской версии? Только русская и английская. Трудно сделать, нет надобности или стыдно демонстрировать автентичность, что в общем весьма характерно для постсоветского, как и любого другого пост (или нео-) имперского пространства?

Думкі зрабіць беларускамоўную версію сайта былі заўжды. А не зрабілі яе з-за трывіальнай адсутнасьці часу. Нейкі ўяўны сорам тут абсалютна не пры чым! Проста мы вельмі занятыя, не заўжды хапае часу на важныя і ня вельмі рэчы, справы, але да канца году мы абавязкова зробім і беларускамоўную і ангельскамоўную версіі сайта.

Насколько категорично неприятие в среде трад-ШАРП-РАШ хотя бы национально-демократических векторов, того же «Молодого фронта» или других, на месте виднее?

Калі я быў малады, я быў сябрам Маладога Фронту, браў удзел у акцыях, удзельнічаў у Зьездах. Зараз я канчаткова пераканаўся ў тым, што гэта не маё. Я далей хажу на дэманстрацыі, але сам, як Грамадзянін Беларусі. Гэтага дастаткова. А палітыка – не маё. Малады Фронт, ЗУБР, іншыя апазіцыйныя арганізацыі робяць шмат добрага, але ім патрэбныя ня толькі зьмены, але і ЎЛАДА. Я ня маю такіх амбіцыяў, я папросту хачу зьменаў да лепшага, але я ведаю, што мне, як рабочаму класу, пры любой ўладзе будзе цяжка. Нельга казаць пра “непрыняцьце” апазіцыі. Я б сказаў, што нам на яе папросту напляваць. Збольшага. Але, што датычыцца Лукі – то мы адназначна падтрымліваем усе дзеяньні апазіцыі накіраваныя на то, каб адлучыць яго ад улады.

Может ли националистическая культура быть антифашистской и антинацистской? (К примеру, несмотря на бытующий среди «гомо советикус» негативный стереотип, значительная часть ОУН-УПА, проще говоря «бандеровцев» была неукраинцами. В составе УПА имелись грузинские, армянские, азейбарджанские и другие батальйоны. Кроме того, о ужас! – некоторое время функционировал русский! и полноценный еврейский).

Не. Дакладна - не. Я меў некаторыя кантакты з беларускімі нацыяналістамі. Магу сказаць, што нянавісьць да “маскаля” невынішчальная ў іх. Я сам – патрыёт, я там падтрымліваю нейкія правыя тэзісы, але гэта не пераходзіць межаў здаровага розуму. Калі ж чалавек ставіць нейкую адну нацыю панад іншымі гэта ўжо першы крок да фашызму. Ну скажыце, як можа чалавек шчыра закаханы ў колер сваёй белай скуры спакойна прыняць тое, што чорны чалавек нічым не горшы, а мо нават і лепшы за яго! Ніколі! Таксама і з нацыяй. А то, што заўжды ёсьць нейкія элеманты, якія нягледзячы на сваё паходжаньне выступаюць супраць сваёй краіны ці сваёй нацыі дык гэты выключэньні, што пацьвярджаюць правіла. Паляк Дзяржынскі ненавідзеў і вынішчаў палякаў, на верхавіне ўлады Трэцяга Рэйху было шмат жыдоў – гэта не перашкодзіла ім зрабіць Генацыд.

Может ли ШАРП ненавидеть нацистов и любить свою Родину?

Я ўжо адказаў на гэтае пытаньне вышэй. Патрыятызм – гэта нармалёва. Я не магу не любіць сваю Бацькаўшчыну, тое месца, дзе я нарадзіўся, але патрыятызм і нацызм – несумешчальныя. Таму я ШАРП, а не нацы-змагар за чысьціню нейкай там міфічнай расы, гы-гы…

Насколько тождественны понятия патриотизм, национализм, фашизм, нацизм и что следует под ними понимать?

Я не палітоляг і не навуковец, каб раскрываць сутнасьць дадзеных акрэсьленьняў. Для мяне тоеснасьць існуе толькі паміж нацызмам і фашызмам. Гэта розныя формы адной і той жа зьявы, я так лічу. Гэта дэвіяцыя. Часам невылечальная. Нацыяналізм – гэта лечыцца. Патрыятызм – нармалёвы стан неабыякавага да лёсу сваёй краіны чалавека.

Современный белоруский национализм реакционен или все-таки антиколониален, то есть освободительный и имеет право на существование?

Ён, безумоўна, антыкаланіяльны. Беларускі нацыяналізм антыкаланіяльны, аднак ён аднабока накіраваны супраць Імперыі. А не “супраць Імперыі дзеля людзей”, як у выпадку з тымі ж баскамі ці ірландцамі… Гэта тупы завулак. Безсэнсоўная барацьба СУПРАЦЬ, а не ЗА. Гэта бязглузда і непрымальна. У любым выпадку нацыяналізм – гэта непрымальна.

Нацисты бьют черных, ШАРПы – нацистов. Складывается впечатление, что гуманистический потенциал подобного явления совершенно второстепенен. Насколько действенны акции прямого действия в качестве воспитательного процесса и насколько педагогично бить одних только за то, что они другие? В этом отношенни наци и ШАРПы едины, они бьют человека только за то, что тот имеет другой цвет кожи, мыслей, татуировки или символ идеологической веры. (Постановка вопроса состоит в том, что сами, условно «небелые» никого не бьют, этим занимаются их снова-таки условно «преследователи» и «преследователи преследователей»).

ШАРПы б’юць усіх. Таксама як і трад-скіны. Нацыстам перепадае часьцей, бо ж яны эксплуатуюць назву “скінхэд”, гэта пры тым, што нацысты – не зьяўляюцца часткаю СубКультуры. Таму атрымліваецца так, што ў нас з нацыстамі “асабістыя” рахункі. І, вы маеце рацыю, мы б’ем чалавека толькі за тое, што ён не такі, што ён – іншы. Здараюцца бойкі з гопнікамі, з футбольнымі хуліганамі… Бываюць проста п’яныя разборкі. Мы ж усе людзі, усім ахвота павесяліцца, гы-гы… Што ж тычыцца адукацыйных момантаў, дык скажу, што яны безумоўна ёсьць. Калі малады ідыёт нічога ня ведае пра Культ і апранаецца як скін, ды пачынае махаць правай рукою і крычаць “Зіг Хер” дык тут не дапамогуць простыя размовы. Калі ж гэтае гаўно атрымае пару ўдараў ад сапраўднага Скінхэда, тады мо ён падумае ці ёсьць сэнс іншым разам ісьць на вуліцу ў свастыках. Ён, калі яму насамрэч цікава, пачне шукаць інфу і рана ці поздна адкрые для сябе, што Скінхэд – гэта гонар і каб быць скіном недастаткова проста апрануцца ў патрэбныя рэчы ды пачаць “ненавідзець” чорных.

А если в городе нет бонхедов, что тогда? Существуют ли ШАРПы вне сосредоточения НС и в чем, в таком случае, состоит их жизненое кредо и план на суботний вечер?

Не, на Беларусі няма такіх месцаў. У асноўным ШАРПы зьяўляюцца там, дзе ёсьць нацы-ідыёты. А такія ёсьць паўсюль. Таму сітуацыя выглядае так, што на першым месцы заўжды стаіць барацьба з нацы – рознымі метадамі. Аднак на піва, футбол, дзяўчын мы таксама не забываемся, гы-гы. Ёсьць час для Рэвалюцыі, а ёсьць час для адпачынку.

Не кажется ли Вам, что противостояние возможному национальному возроджению (точнее потугам по его воскрешению) приведет к созданию еще одной русской губернии (лучший пример тому Калининградская – куда же делись пруссы?) и исчезновению еще одной культурной единицы с лица планеты?

Усё ідзе да гэтага. Гэта крыўдна і вельмі балюча бачыць, як праз псэйда-патрыятызм і незразумелую ідэалёгію афіцыйныя ўлады вядуць да таго, што людзі не размаўляюць па-беларуску, не чытаюць беларускіх кнігаў, не паважаюць беларускую культуру. Вельмі балюча адчуваць сябе ізгоем на роднай зямлі. Вельмі крыўдна чуць, як зьдзекваецца з мовы тваіх прадзедаў Першы Прэзік краіны… Аднак механізм працуе і пакуль спыніць яго няма мажлівацьці. Калі працэс падпольнай русіфікацыі і вынішчэньня беларускацьці будзе працягвацца я мяркую праз 50 год ня будзе такой нацыі як Беларусы. Я не хацеў бы дажыць да такіх часоў… О не…

Складывается впечатление, что именно толерантность украинцев и белорусов в прошлом и напористость северо-восточных наследников Орды привела к тому, что мы переписываемся не на родных языках (кои, я уверен, понимаем без русскоязычного эквивалента), делаем русскоязычные сайты и направляем свою справедливую антифа-агрессию на остатки когда-то родного? (у нас украинское либо сельское, либо «западенское», либо же «дико националистическое, короче говоря - русский язык во Львове – явление очень прогрессивное, а украинский в Донецке – не стоящее внимание убожество или происки врагов. Подозреваю, что ситуация во многом идентична)

Так… Гэта ўсё сумна, але й лагічна. Імперыя патрабуе прасторы, ёсьць так званыя сферы ўплываў і гэтак далей. Што тут можна сказаць. Нам непашчасьціла жыць у такіх гістарычных умовах. Застаецца толькі не здавацца а ў межах мажлівасьцяў (вельмі абмежаваных) змагацца за захаваньне свайё самабытнасьці. Мультыкультурны і мультынацыянальны сьвет – гэта выдатна. І так павінна заставацца найдалей.

Исходя из имеющейся информации можна сделать следующие выводы: ШАРПом белорус обязан быть, но ШАРП белорусом – не обязательно?

Не. ШАРПам ніхто не павінен быць. ШАРПы – гэта Скіны Супраць Расавых Забабонаў! Аднак кожны павінен быць нармальным чалавекам. Без расавых ці там розных іншых забабонаў. І тады сьвет будзе лепшы. А ў лепшым сьвеце лепш жыць будзе кожнаму з нас! Oi!

Ну что же, первый контакт состоялся. Большое спасибо.

Вам дзякуй. Прабачце, што доўга адказваў…

Stay rude, stay rebel! Stay rebel, stay S.H.A.R.P.! Stay S.H.A.R.P, stay belorus!!!

Прыкладна так :). Дзякуй шчэ раз. Посьпехаў.

точкою зору цікавився Ісаак Мазепа

примітка: даний текст не пройшов цензурних зауважень редакцієї газети „Спільнота”, саме тому його вивантажено на спорідненому інтернет-ресурсі, згідно попередніх домовленостей з опитуваними.

Залишити коментар

   
 




торрент бесплатный софт