Автор   Стаття 
Статті Бриколаж  —  Голос нації  —  "Стары Ольса": музика білоруського опору
МЛ "Бриколаж"
Дата публікації 8 липня 2004 р.
"Стары Ольса": музика білоруського опору

МЛ „Бриколяж”: Привіт. Чому саме середньовічна, а не якийсь інший стиль музики?

Змицер Сасноуски: На Беларусі ўтварылася дзіўная сітуацыя: пры сучаснай уладзе, якая аднаўляе ўсё савецкае, старадаўняй беларускай культурай абвяшчаецца толькі народная, сялянская культура — музыка, вопратка, святы і інш. Усе ўдзельнікі гурта „Стары Ольса”, як спраўдныя патрыёты, не маглі мірыцца з гэтай сітуацыяй. На Беларусі былі свае магнаты, пабудаваны шмат замкаў, раслі і квітнелі гарады. У нас толькі ў 16-м стагоддзі жылі і пісалі музыку 6 кампазітараў. Таму першая прычына — гэта імкненне аднавіць сапраўды высакародную беларускую культуру і імкненне ганарыцца сваімі высакароднымі продкамі. А другая прычына ў непаўторным духу і велічнай прыгажосці сярэднявечнай і рэнесанснай беларускай музыкі.

МЛ „Бриколяж”: Середньовічна тематика, тобто, так звана „медієвістична” культура досить (на рівні субкультури, звичайно ж) розповсюджена на Заході, де органічно вплітається в багатоликий „Нью-Ейдж”. Медієвістика в Білорусії — гра, подібна до толкіністів чи свідома спроба відродити Традицію?

Змицер Сасноуски: На Беларусі ёсць і псеўдамедывальныя гурты, але ўжо выраслі і ўпэўнена працуюць 5 гуртоў старадаўняй музыкі, якія выносяць на публіку толькі дакладна рэканструяваную музыку. Гэта вельмі складаная праца: пошукі ў архівах, падбор абпаведных інструментаў, аранжыраванне ў жорткіх межах сярэднявечнай традыцыі. І многія беларускія гісторыкі вельмі дапамагаюць у гэтых навуковых даследваннях. Наш гурт усе першыя 4 гады сваёй творчасці дазваляў сабе пэўня вольнасці: інструменты розных эпох, мелодыі-фэнтэзі, вольныя аранжыроўкі. Але зараз мы запісалі 5-ты альбом, двайнік, у якім узровень рэканструкцыі будзе небачаны раней — усё ў адпаведнасці часу і традыцыі. Гэты альбом выйдзе ўжо ў ліпені.

МЛ „Бриколяж”: До речі, як ви (гурт) ставитеся до одного із стилізованих варіантів середньовічної культури, тієї самої толкіністики і толкінізма, взагалі?

Змицер Сасноуски: Ставімся нармальна, хаця ў гэтым руху ніколі самі не ўдзельнічалі. Многа нашых знаёмых захапляюцца такім „казачным” сярэднявеччам. Нашае добрае стаўленне да гэтага руху тлумачыцца тым, што вельмі многія славутыя людзі ў рыцарскім руху Беларусі прайшлі гэты этап. Талкіністыка — гэта першы, папулярны і даступны спосаб пазнаёміцца з „містычным” сярэднявеччам, і на прыкладзе многіх людзей, пасля гэтага этапа пачынаецца ўжо сур’ёзнае стаўленне да сярэднявечнай культуры — рэканструкцыя.

МЛ „Бриколяж”: В Україні є подібні до „Стары Ольса” гурти чи на просторах автентичної Русі (Україна — Білорусія) ви єдині?

Змицер Сасноуски: На жаль, многія дасведчаныя ў музыцы знаёмыя з Украіны кажуць, што не ведаюць на Украіне падобных гуртоў. На Беларусі ёсць іншыя гурты старадаўняй музыкі, і з досыць высокім узроўнем рэканструкцыі. Але яны граюць вузка акрэсленую музыку: ці то прыдворную, ці то абрадавы фальклор, ці то духоўную царкоўна-касцельную музыку, ці то агульнаеўрапейскую папулярную музыку. Наш гурт пакуль што адзіны, які сумяшчае усе віды сярэднявечнай музыкі, мы ставім за мэту паказаць музычную традыцыю Вялікіга княства Літоўскага ва ўсім багацці і разнастайнасці.

МЛ „Бриколяж”: Яким тематичним закордонним гуртам ви надаєте перевагу, іншими словами — кого слухає (коли не творить сама) „Стары Ольса”?

Змицер Сасноуски: Чэшскія гурты „Крлеш” і „Готард”, латышскія „Ілдді” і „Аўлі”, польскі „Опэн фольк”, нямецкі „Фідэліус” і шмат іншых...

МЛ „Бриколяж”: Вам комфортно на просторах бувшого Литовського князівства, цього вже кілька століть мертвого архетипа справжньої традиційної Імперії?

Змицер Сасноуски: Абсалютна камфортна. Мы лічым сябе спадкаемцамі традыцый і культуры Княства Літоўскага. Пры гэты мадчуваем надзвычайны дыскамфорт ад культуры усходняга агрэсіўнага суседа. Калі на канцэрце хто звяртаецца па-расейску, я часта тлумачу, што гэтую мову нашыя з вамі продкі чулі толькі ад палонных!

МЛ „Бриколяж”: Якими є політичні уподобання членів „Стары Ольса”, принаймні, з огляду на позиціонування гурту з боку окремих праворадикальних ініціатив, „ГегаРухом”, наприк лад?

Змицер Сасноуски: У нашым гурце моцная патрыятычная атмасфера. Усе ўдзельнікі „Старога Ольсы” размаўляюць па-беларуску, хоць гэта вельмі цяжка пры сучасным палітычным рэжыме. На канцэртах заўжды тлумачым веліч і багацце нашай культуры, мовы і Айчыны.

МЛ „Бриколяж”: В анотації до одного з альбомів мовиться про ніби-то язичницькі складові, в той час як середньовічне Велике князівство було вже більше християнським?

Змицер Сасноуски: У Вялікім княстве вельмі доўга трымаліся язычніцкія традыцыі. Вось толькі адзін прыклад. Ажно да 1907 году (!) у Менску, у межах горада, было язычніцкае капішча з дубам і шанаваным ўсімі вешчуном.

МЛ „Бриколяж”: Вас не хвилює той факт, що пропагований вами стиль музики, подібо до „Рамштайну” часто приваблює представників не просто ультраправих, але і відверто неонацистських поглядів?

Змицер Сасноуски: Мы не можам адказваць за ўсіх прадстаўнікоў гэтага стыля музыкі. Але для Беларусі маральна-эмацыйнае падтрыманне ультраправых зараз вельмі неабходна. Мы хацелі б, каб яны ўзрошчваліся і выхоўваліся на такой музыцы. Мы супрацоўнічаем з вайскова-патрыятычнай беларускай арганізацыяй „Белы легіён”, яны ахоўваюць усе нашыя канцэрты у Менску. Што дытычыць нацыстаў, то не ведаю пакуль ніводнага прыкладу, каб нашым фанатам стаў нейкі нацыст. Увогуле, пасля таго, што нацысты нарабілі на Беларусі, выжыць новым нацыстам у нас вельмі складана. Супраць іх выступаюць усе — і нацыяналісты і камуністы.

МЛ „Бриколяж”: Серед українських білорусофілів ходять неоднозначні чутки про сумний стан білоруської мови. Вона, тобто членів гурту, білоруськомовність, власне білорускість — органічні альбо сценічні?

Змицер Сасноуски: На беларускай мове размаўляюць усе удзельнікі гурта ва ўсіх жыццёвых выпадках (акрамя як з замежнікамі) і гэта нашая грамадзянская і чалавечая пазіцыя. Нашая любоў да Маці Беларусі ўжо праверана часам і многімі жыццёвымі сітуацыямі. Жыве Беларусь!

МЛ „Бриколяж”: І насамкінець. Коли ми зможемо послухати вас у Києві?

Змицер Сасноуски: Ужо маем некалькі запрашэнняў з Кіева і Крыма на гэты год, але пакуль толькі вядуцца перамовы. Як усё складзецца — пакуль невядома. Мы ўжо ездзім па Еўропе, але ў самай братняй для нас краіне так і не здолелі ніводнага разу выступіць. Думаю хутка пачнем гэтую памылку выпраўляць! Дзякуй!

Догори
Роботи автора

Перейти до статей теми: